У расійскай Дзярждуме прапануюць увесці санкцыі супраць Украіны
Старшыня камітэта Дзярждумы Расіі па міжнародных справах Аляксей Пушкоў прапанаваў ўвесці санкцыі супраць Украіны і ўкраінскага кіраўніцтва.
«Нам трэба прадумаць сістэму санкцый у дачыненні да Украіны, у тым ліку што тычыцца членаў кіраўніцтва Украіны, санкцый персанальнага характару», — сказаў Пушкоў на пасяджэнні Дзярждумы.
Ён адзначыў, што ва ўмовах, калі санкцыі прымяняюцца вялікай колькасцю міжнародных гульцоў, вядучымі краінамі сучаснага свету, «мне здаецца, Расія звужае свой знешнепалітычны патэнцыял, адмаўляючыся ад гэтага інструменту».
«Нам час заканчваць размовы аб партнёрстве з Украінай, пакуль Украіна не прадэманструе гатоўнасць да такога партнёрства, і пераходзіць на гэты этап да іншай палітыцы», - сказаў Пушкоў.