Павялічаны памер камандзіровачных пры замежных паездках
У Беларусі павялічаны памеры замежных камандзіровачных. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў ад 10 чэрвеня 2014 года нумар 31, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастановай устанаўліваюцца новыя нормы аплаты камандзіровачных расходаў пры службовых камандзіроўках за мяжу. Памеры сутачных і гранічная норма расходаў па найме жылога памяшкання ўстаноўлены для работнікаў, якія адпраўляюцца ў замежныя камандзіроўкі, а таксама для супрацоўнікаў беларускіх замежных устаноў і іншых катэгорый работнікаў пры кароткатэрміновых камандзіроўках ў межах дзяржавы, на тэрыторыі якой знаходзіцца замежная ўстанова.
Новыя нормы ўстанаўліваюцца для больш як 40 краін.
Так, сутачныя ў Літву для тых, хто не працуе ў замежных установах, выраслі з 26 да 30 еўра, гранічная норма расходаў па найме жылля ў Вільні павялічылася з 120 да 140 еўра, у Каўнасе і Клайпедзе - з 70 да 90 еўра. Для астатніх населеных пунктаў Літвы гэта норма вырасла з 60 да 70 еўра. Сутачныя ў Польшчу цяпер складаюць 50 еўра (раней былі 35), а вось на наём жылля ў гэтай краіне па-ранейшаму будуць выдзяляць да 150 еўра.
Самыя высокія гранічныя нормы расходаў па найме жылля ўстаноўлены для тых, хто адправіцца ў службовую камандзіроўку ў Сенегел (да $300), Саудаўскую Аравію ($250), Судан ($240), сярод гарадоў у лідарах Нью-Ёрк (да $350).
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання