Міліцыя затрымала лідарку марыупальскіх тэрарыстаў Бабу Наташу
Праваахоўнікі затрымалі лідара ДНР па Марыупалі Наталлю Груздзенку.
Пра гэта Еспресо.TV паведаміла інфармаваная крыніца ў МУС.
Па дадзеных крыніцы, Груздзенка — стаўленіца вядомага тэрарыста Ігара Гіркіна-Стралка. Разам з ім быў затрыманы актывіст ДНР Аляксандр Шахаеў.
Пры затрыманні яны аказалі збройны супраціў праваахоўнікам: стралялі і спрабавалі кінуць гранату.