У сераду — удзень да +11 градусаў
У бліжэйшыя суткі, 18 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Ноччу месцамі па Віцебскай вобласці, днём у паўночных і цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы.
Вецер паўночна-заходні, заходні 5—10 м/c, па поўначы — з парывамі да 14 м/c.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 2—8 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад 11 градусаў вышэй за нуль па поўначы да 20 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.