БЕЛ Ł РУС

Расія не здолела перамагчы Карэю: 1:1 пасля прыкрай памылкі брамніка

18.06.2014 / 02:51

Nashaniva.com

Ігар Акінфееў — антыгерой гульні.

Зборныя Расіі і Паўднёвай Карэі сталі апошнімі, хто ўключыўся ў барацьбу за футбольны кубак свету. Гульня гэтых каманд закрывала праграму першага тура.

Даволі роўны матч так і не выявіў пераможцаў.

Спачатку ўдача ўсміхнулася карэйцам.

На 68-й хвіліне Лі К'юн Хо не надта моцна стрэліў здалёк, але мяч выслізнуў з рук расійскага варатара Ігара Акінфеева наўпрост у вароты.

Зрэшты, Акінфееў і ў папярэдніх эпізодах дзейнічаў няўпэўнена.

Расія навалілася на вароты карэйцаў і на 75-й хвіліне зраўнавала лік.

У мітусні гол у фактычна пустыя вароты праштурхнуў Аляксандр Кержакоў, той самы, з якога два гады таму рагатала ўся Еўропа.

Тады, нагадаем, Кержакоў за тры гульні не здолеў нават ні разу патрапіць у вароты, не кажучы пра забітыя галы.

Другая гульня ў групе паміж Бельгіяй і Алжырам скончылася з лікам 2:1. Цяпер расійцаў і карэйцаў чакаюць матчы з гэтымі камандамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула