БЕЛ Ł РУС

У прэс-службе Парашэнкі паведамілі, пра што ён папрасіў Пуціна

18.06.2014 / 10:07

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заклікаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна спрыяць у вызваленні ўсіх затрыманых журналістаў і актывістаў.

Пра гэта, у прыватнасці, гаварылася ў іх тэлефоннай размове ў аўторак, 17 чэрвеня, паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

Размова датычылася рэалізацыі мірнага плана Парашэнкі, у тым ліку і па дээскалацыі сітуацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях.

«Прэзідэнты Украіны і Расіі абмеркавалі шэраг першачарговых мер, якія неабходна ажыццявіць для ўстойлівага спынення агню, а таксама максімальна эфектыўныя шляхі яго маніторынгу», — сказана ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула