БЕЛ Ł РУС

Міліцыя затрымала на мінскім рынку нахабнага злодзея

18.06.2014 / 11:10

Міліцыя затрымала вопытнага кішэнніка на сталічным рынку, паведамілі ў РУУС Цэнтральнага раёна сталіцы.

Неаднаразова судзімы за кішэнныя крадзяжы 40-гадовы мінчанін выкраў мабільны тэлефон і заплечнік у наведвальніка аднаго са сталічных рынкаў.

Пацярпелы — жыхар Мінскага раёна — прыехаў на рынак і прысеў на лаўку, пакінуўшы побач свой заплечнік.

Зламыснік прысеў побач і незаўважна для навакольных дастаў з кішэні мужчыны, які заглядзеўся па баках, мабільны тэлефон.

Затым ён прыхапіў заплечнік і паспрабаваў збегчы, але быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Пацярпелы ў гэты час нават не здагадваўся пра выпадак, а спакойна працягваў сядзець на лаўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула