БЕЛ Ł РУС

Парашэнка чакае ад Вярхоўнай Рады рашэнне пра самароспуск

18.06.2014 / 11:36

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка чакае ад Вярхоўнай Рады рашэння пра самароспуск.

Аб гэтым Парашэнка сказаў журналістам. «Я чакаю рашэння самога парламента», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Парашэнка падкрэсліў, што пытанне датэрміновых парламенцкіх выбараў сёння ініцыюе само грамадства. Ён спаслаўся на сацыялагічныя апытанні, паводле якіх больш за 80% украінцаў патрабуюць перазагрузкі ўлады.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што нельга ігнараваць запыт грамадства, якое змянілася пасля Майдану.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула