РНБА: На дарозе Масква — Кіеў, каля Калугі, стаіць 15-кіламетровая калона бранятэхнікі
Пра гэта паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Уладзімір Чэпавы.
«17 чэрвеня на аўтадарозе Масква — Кіеў, паблізу горада Калуга, зафіксавана калона ваеннай тэхнікі ўзброеных сіл РФ - гэта БТРы і цяжкая гусенічная тэхніка на платформах, якая стаяла на абочыне ў напрамку горада Бранск. Працягласць калоны складала каля 15 км», — адзначыў ён.