БЕЛ Ł РУС

Непацверджаная інфармацыя: у начным баі пад Луганскам загінулі 15 вайскоўцаў, лёс яшчэ 13 невядомы

18.06.2014 / 22:03

Ноччу падчас сутыкненняў з баявікамі на Луганшчыне былі забітыя 15 украінскіх сілавікоў, лёс яшчэ 13 невядомы.

Такія дадзеныя падала высокапастаўленая крыніца ў Міністэрстве абароны.

У прыватнасці, у начным баі ля пасёлка Шчасце загінулі 11 вайскоўцаў з 128-й горна-пяхотнай брыгады (Мукачава) і 80-га аэрамабільнага палка (Львоў).

У 24-м батальёне тэрытарыяльнай абароны забітыя чатыры вайскоўцы.

Акрамя таго, у 128-й горна-пяхотнай брыгадзе двое вайскоўцаў атрымалі раненні, у 80-м аэрамабільным палку — трое, у 24-м батальёне тэрытарыяльнай абароны — чацвёра.

Пры гэтым, па дадзеных крыніцы, лёс яшчэ 13 вайскоўцаў з частак АТА невядомы.

Па інфармацыі журналісткі Анастасіі Бярозы, інфармацыя «Зеркала недели» аб новых стратах каля Шчасця — праўдзівая.

Паводле яе слоў, у штабе АТА аб ахвярах вядома, але дадзеная каманда зверху нічога не паведамляць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула