БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура Украіны арыштавала рахункі экс-віцэ-прэм'ера на суму каля $ 2 млрд

19.06.2014 / 11:11

Генеральная пракуратура Украіны арыштавала рахункі былога першага віцэ-прэм'ера і экс-кіраўніка Нацбанка Сяргея Арбузава, на якіх захоўваліся аблігацыі дзяржаўнай пазыкі на суму 1,8 млрд даляраў і 1,2 млрд грыўняў (больш за 100 млн даляраў).

Пра гэта на брыфінгу заявіў намеснік генеральнага пракурора Украіны Аляксей Баганец, перадае ІТАР-ТАСС.

«Мы зарэгістравалі крымінальную справавытворчасць у дачыненні да Арбузава і заблакавалі рахункі, на якіх знаходзяцца яго каштоўныя паперы ў банках Украіны», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула