БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымана пара выкрадальнікаў ровараў

19.06.2014 / 11:14

У Мінску затрыманыя двое змоўшчыкаў, якія доўгі час зараблялі крадзяжамі ровараў з пад'ездаў, паведамілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска.

Выкрадальнікі трапіліся на месцы злачынства пры спробе крадзяжу двух ровараў. Затрыманыя — раней судзімы за крадзеж 38-гадовы мужчына і яго 32-гадовая сяброўка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, толькі на тэрыторыі Цэнтральнага раёна Мінска яны здзейснілі больш за 5 крадзяжоў.

Злодзеяў не спынялі і супрацьзгонныя замкі, якія былі на транспартных сродках, — іх перакусвалі з дапамогай спецыяльных інструментаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула