БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік адміністрацыі Пуціна назваў падзеі ва Украіне генацыдам

19.06.2014 / 14:27

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Іваноў выказаўся аб сітуацыі ва Украіне і назваў тое, што адбываецца там, «грамадзянскай вайной, якая пераходзіць у генацыд уласнага народа», паведамляе «Інтэрфакс».

Сяргей Іваноў агучыў сваю пазіцыю ў Растове падчас сустрэчы з валанцёрамі, якія дапамагаюць перасяленцам з Украіны.

Поўная цытата гучыць наступным чынам: «Тое, што там адбываецца, — я не хачу кідацца гучнымі фразамі, — але, на мой погляд, гэта грамадзянская вайна, што ўпэўнена пераходзіць у генацыд супраць уласнага народа»

Сяргей Іваноў таксама на сустрэчы выказаў гатоўнасць урада дапамагаць уцекачам, назваўшы іх «братэрскім народам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула