БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Украіны: Расія перакінула танкі, БТР і ўстаноўкі «Град»

20.06.2014 / 12:07

З боку Расійскай Федэрацыі ва Украіну прыехала 10 баявых машын Град БМ-21, танкі Т-64 і іншая тэхніка. Украінскі бок мае доказы таго, што гэтая тэхніка належыць расійскай арміі.

Аб гэтым заявіў в.а. міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль падчас выступу ў Радзе.

«У нас была аператыўная інфармацыя аб тым, што 10 баявых машын Град БМ-21 перасеклі дзяржмяжу Украіны і знаходзяцца на тэрыторыі Украіны», - заявіў Коваль.

Паводле яго слоў, адна машына была захоплена і знішчана.

Украінскія ваенныя знайшлі доказы таго, што яна належыць расійскай арміі.

«У ёй мы знайшлі доказную базу, што гэта машына з 18 мотастралковай брыгады з Чачні, Паўднёвай ваеннай акругі РФ. Там былі нататнікі, карта агню і пячаткі гэтай брыгады», - заявіў Коваль.

Акрамя гэтай машыны, украінскія вайскоўцы выявілі яшчэ 6 такіх машын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула