БЕЛ Ł РУС

Прэс-канферэнцыя Бяляцкага — у панядзелак, а 11-й

22.06.2014 / 13:27

23 чэрвеня ў офісе праваабаронцаў з зачыненага ўладамі цэнтра «Вясна» аб 11-й гадзіне распачнецца прэс-канферэнцыя кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

Палітычны вязень быў вызвалены з папраўчай калоніі № 2 г. Бабруйска 21 чэрвеня — у дзень уступлення ў сілу Закона «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

За кратамі ён правёў амаль тры гады (затрыманы 4 жніўня 2011 г.) 

Адрас вясноўцаў: вул.Мяржынскага, 8-26. Тэл.: (017) 280-23-11

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула