БЕЛ Ł РУС

У Кіеве разграмілі аддзяленне Сбербанка Расіі

22.06.2014 / 13:59

22 чэрвеня падчас антысепаратысцкага шэсця ў Кіеве людзі разбілі шыбы і дзверы аддзялення Сбербанка Расіі» ў цэнтры ўкраінскай сталіцы. Пра гэта паведамляе УНП са спасылкай на ТВi.

lb.ua

Людзі ў балаклавах разбілі шыбы і выбілі дзверы банкаўскага офіса. Аднак унутр натоўп не заходзў і аддзяленне ня рабаваў.

Па паведамленні, цяпер у аддзяленне прыехалі некалькі аўтобусаў з міліцыянтамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула