БЕЛ Ł РУС

У Луганскай вобласці баевікі напалі на памежнікаў, ідзе бой

22.06.2014 / 15:44

Украінская праўда

У нядзелю днём на памежны нарад аддзела памежнай службы «Белаводск» недалёка ад населенага пункта Наздроўка (Луганская вобласць) напалі баевікі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай памежнай службы.

Памежнікі прынялі бой і пачалі адбіваць атаку. На дапамогу памежнікам прыбылі вайскоўцы падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны.

«Цяпер сумеснымі намаганнямі працягваецца абясшкоджванне баевікоў», - паведамілі ў ДПС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула