БЕЛ Ł РУС

У Мінабароны Украіны кажуць, што гераічную лётчыцу вось-вось вызваляць

23.06.2014 / 07:35

Nashaniva.com

Вызваленне лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая разам з іншымі салдатамі трапіла ў засаду каля горада Шчасце, адбудзецца «ў бліжэйшы час».

Пра гэта заявіў кіраўнік упраўлення прэсы Мінабароны Богдан Сеннік.

Пры гэтым у Мінабароны не кажуць, як і на каго абменьваць палонную жанчыну-афіцэра — гэта таямніца, пакуль працягваецца вайна.

«У большасці выпадкаў ідзе пытанне аб абмене. Міністр займаецца ўсімі пытаннямі асабіста. Нядаўна быў у яго на нарадзе. У яго на стале ляжыць адна з тэчак па Надзеі Саўчанцы. Вызваленне павінна быць у бліжэйшы час», - заявіў Сеннік.

Тэрарысты лічаць Саўчанку вопытным снайперам. На Луганшчыне Надзея была добраахвотнікам — ваявала ў складзе батальёна «Айдар» і амаль месяц абараняла Украіну нароўні з мужчынамі.

Раней тэрарысты патрабавалі за яе вызваленне свабоды для чатырох сваіх баевікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула