БЕЛ Ł РУС

Прэс-канферэнцыя Алеся Бяляцкага — анлайн-трансляцыя

23.06.2014 / 10:42

Зміцер Панкавец, Ірына Арахоўская, Аксана Рудовіч, Сяргей Гудзілін

11:06

«Сядзець за дэмакратычную, незалежную Беларусь - гэта нармальна», - сказаў у пачатку прэс-канферэнцыі Алесь Бяляцкі. Ён выкрасліў сваё прозвішча з майкі, дзе напісаныя прозвішчы іншых палітвязняў.

«Мы не павінны баяцца ціску і рэпрэсій. Я ведаў за што сяджу, таму мне сядзелася лёгка. Удзячны дзясятку тысяч людзей, якія падтрымлівалі мяне».

«Я спадзяюся, што маё вызваленне - гэта толькі пачатак. Я звяртаюся да беларускіх уладаў, каб на Бяляцкім не скончылася вызваленне палітвязняў. Беларусь павінна быць краінай без палітвязняў. І мы блізкія да гэтага, трэба вызваліць сем палітычных і абвесціць мараторый на затрыманні», - кажа Бяляцкі.

***

Аб 11-й гадзіне палітвязень Алесь Бяляцкі дае прэс-канферэнцыю ў Мінску. «Наша Ніва» вядзе жывую трансляцыю стуль. Глядзіце на NN.BY неўзабаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула