БЕЛ Ł РУС

ЕС паставіў Пуціну ўльтыматум наконт Украіны

23.06.2014 / 12:59

Еўрасаюз да пятніцы чакае ад Расіі рэальнай падтрымкі мірнага плана Пятра Парашэнкі, інакш будуць санкцыі.

Уільям Хейг

Пра гэта міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг заявіў у панядзелак у Люксембургу напярэдадні пасяджэння Рады ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў.

«Да пятніцы мы будзем мець магчымасць паглядзець, як Расія рэагуе на мірны план. Расія і прэзідэнт Пуцін не павінны сумнявацца, што ў ЕС мы гатовыя прыняць меры. Шмат працы было зроблена (па падрыхтоўцы санкцый). Калі будзе неабходна, мы гатовыя прыняць гэтыя захады», — заявіў ён.

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі назваў мірны план прэзідэнта Парашэнкі «моцным і вельмі добрым». «Мы спадзяемся, што цяпер усё, уключаючы Расію, будуць працаваць над гэтым», — адзначыў ён.

У гэтай сувязі Хейг звярнуў увагу на словы прэзідэнта Пуціна аб падтрымцы гэтага плана.

«Мы чакаем, што гэтыя словы будуць ператвораныя Расіяй у дзеянні.

Мы чакаем, што Расія прыме рэальныя дзеянні, каб спыніць паток узбраення праз мяжу на ўсходзе Украіны, нелегальныя ўзброеныя групоўкі. Для гэтага ёсць магчымасці. ЕС будзе здольны прыняць далейшыя санкцыі ў дачыненні да Расіі», — заявіў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула