БЕЛ Ł РУС

На дарозе Мінск — Маладзечна скралі грузавік «Урал»

23.06.2014 / 15:24

Маладзечанскі райаддзел міліцыі шукае машыну. Па факце яе крадзяжу заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж у асабліва буйным памеры».

УРАЛ 5757-0000010-01, дзяржнумар В603ВА199, належыць маскоўскай арганізацыі «Мантажбудлізінг».

Яго скралі 29 мая ў час ад 20 гадзін 28 мая да сёмай раніцы. Стаяў на ўчастку каля пуцеправода дарогі Р106 Маладзечна — Мінск.

Паміж кабінай і кузавам усталяваны гідраманіпулятар, кузаў закрытага тыпу «кунг» з металу, пафарбаванага ў шэры колер.

У кузаве было спецабсталяванне:

гідрапомпа «Dich Wich», бензагенератар, прылада для свідравання трубаў, каля 50 металічных штангаў па 120 см, прыбор трасашукальнік. У баку было каля 60 літраў паліва.

Калі вы ведаеце, дзе можа быць гэта машына, калі ласка, паведаміце па нумарах: (8029) 554-74-26, (80176) 50-08-54, 77-16-56 ці 102, просяць у міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула