Сёння ў парку Янкі Купалы Мінску збярэцца «Спеўнае поле» ВІДЭА
Так было на Спеўным полі ў 2013.
У аўторак, 24 чэрвеня, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, фальклорны гурт Guda і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства ладзяць незвычайную спеўную імпрэзу – «Спеўнае поле».
Мерапрыемства адбываецца ўжо другі год запар і ўяўляе сабой купальскія абрадавыя песні ў выкананні гурту «Guda» і ўсіх ахвотных.
У праграме свята:
19.30–20.30 — гульня-віктарына «У пошуках папараць-кветкі» (у экспазіцыйных залах музея).
20.30–20.45 — «Спеўнае поле» — купальскія абрадавыя песні ў выкананні этна-фольк гурта «Guda». Заспяваць ва унісон з майстрамі зможа кожны жадаючы!
20.30 –22.00 — майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў.
20.45–23.00 — купальскія абрадавыя песні, карагоды, майстар-клас па старадаўніх беларускіх танцах сумесна з этна-фольк гуртам «Guda».
Музей Янкі Купалы (Мінск, вул. Янкі Купалы 4)