БЕЛ Ł РУС

У Данецку мітынгоўцы напалі на аўтамабіль, у якім сядзелі Шуфрыч і Кучма

23.06.2014 / 22:08

Удзельнікі мітынгу праціўнікаў украінскіх уладаў напалі ў Данецку на аўтамабілі, у якіх знаходзіліся народны дэпутат ад фракцыі Партыі рэгіёнаў Нестар Шуфрыч і другі прэзідэнт краіны Леанід Кучма.

Пенсіянеры і прыхільнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі перакрылі выезд машынам, пачалі стукаць па колах і спрабавалі разбіць лабавое шкло аўтамабіля.

Прадстаўнікі аховы ДНР спрабавалі адагнаць раз'юшаных людзей, каб картэж пакінуў тэрыторыю Кастрычніцкай плошчы, на якой знаходзіцца будынак Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

У выніку двум аўтамабілям удалося выехаць з тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы, аднак на машынах засталіся ўвагнутасці ад кулакоў і камянёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула