БЕЛ Ł РУС

Псіхічна нездаровая жанчына двойчы на працягу месяца разграміла краму ў Бераставіцкім раёне

24.06.2014 / 17:44

Узятая пад варту 23-гадовая жыхарка Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці, якая двойчы на працягу месяца разграміла адну і тую ж краму.

Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, у канцы мая жыхарка вёскі Масаляны, якая пакутуе на псіхічны разлад, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, камянямі разбіла шкло ў мясцовай краме. У выніку яе дзеянняў абласному спажывецкаму таварыству быў нанесены ўрон амаль на тры мільёны рублёў. Па заяве загадчыцы крамы на месца прыбыла следча-аператыўная група, якая і затрымала падазраваную. Ніякіх тлумачэнняў праваахоўнікі не атрымалі.

Некалькі дзён таму гісторыя паўтарылася, толькі шкода была нанесеная ў значна большых памерах. Разбіўшы каменем два шклопакеты ў дзвярах, жанчына пракралася ўнутр памяшкання, дзе ўчыніла разгром. На гэты раз яна нанесла ўрон на суму больш за дваццаць мільёнаў рублёў.

Падазраваная ўзятая пад варту. У студзені гэтага года жанчына пакінула псіхіятрычны шпіталь, дзе знаходзілася на прымусовым лячэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула