БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыбылі расійскія дэсантнікі — для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня

24.06.2014 / 17:52

24 чэрвеня для ўдзелу ў парадзе на Дня Незалежнасці Беларусі, які пройдзе 3 ліпеня ў Мінску, прыбыў парадны разлік 234-га гвардзейскага Чарнаморскага ордэна Кутузава 3-й ступені дэсантна-штурмавога палка імя Аляксандра Неўскага 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дывізіі узброеных сіл Расіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Сфарміраваная ў 1939 годзе 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія з'яўляецца адным з найстарэйшых злучэнняў Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расіі. Яркая старонка ў летапісе баявога шляху злучэння - удзел у вызваленні Беларусі ў складзе 1-га, а затым 2-га Беларускіх франтоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула