БЕЛ Ł РУС

У Антрацыце (Луганская вобласць) пасля стрэлу з гранатамёта загінуў 10-месячны хлопчык

24.06.2014 / 23:32

У горадзе Антрацыт Луганскай вобласці ў выніку стрэлу, здзейсненага, верагодна, са ствольнага гранатамёта, загінула 10-месячнае дзіця.

Пра гэта паведаміла крыніца «Украінскай праўды» ў кіраўніцтве Антытэрарыстычнай аперацыі.

Паводле інфармацыі, стрэл адбыўся на вуліцы Паркавай, 25, з дзіцячай пляцоўкі, каля 20:00. Загінуў 10-месячны Ягор Аляксандраў.

Праводзіцца следства.

Суразмоўца удакладніў, што горад Антрацыт Луганскай вобласці не ўваходзіць у зону правядзення АТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула