БЕЛ Ł РУС

Беларусь занепакоена эскалацыяй канфлікту ў Іраку

26.06.2014 / 13:23

БелаПАН

 Беларусь асуджае дзейнасць тэрарыстычных груповак і акты насілля ў Іраку, якія пацягнулі шматлікія ахвяры.

Аб гэтым заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык 26 чэрвеня на брыфінгу ў Мінску.»Беларускі бок уважліва адсочвае развіццё падзей у Іраку, — сказаў ён. — Мы занепакоеныя эскалацыяй канфлікту і асуджаем дзейнасць тэрарыстычных груповак і акты насілля, якія пацягнулі за сабой шматлікія ахвяры».

Паводле слоў Мірончыка, Беларусь спадзяецца на хутчэйшую стабілізацыю сітуацыі ў Іраку, захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці краіны і ўрэгуляванне міжканфесійных рознагалоссяў. 

Прэс-сакратар таксама адзначыў, што МЗС рэкамендуе беларусам устрымацца ад наведвання Ірака.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула