БЕЛ Ł РУС

Gazeta.ru была блакавана па невядомай прычыне

26.06.2014 / 14:27

Адно з найбуйнейшых расійскіх інтэрнэт-выданняў «Газета.ру» апынулася заблакавана па невядомых рэдакцыі прычынах.

Запыт адраса gazeta.ru выдае паведамленне: «Паважаныя карыстальнікі! Мы прыносім свае прабачэнні, але доступ да рэсурсу абмежаваны».

На сайт выдання немагчыма зайсці не толькі з тэрыторыі Расіі, але і з Беларусі.

«У чым прычына праблемы, мы не ведаем. Разбіраемся з гэтым, — цытуе Інтэрфакс галоўнага рэдактара выдання Святлану Бабаеву. — Спецыялісты вылучылі версіі: альбо збой у працы правайдэра, альбо хакерская атака. Зараз высвятляем, каму мы маглі спатрэбіцца».

Інтэрнэт-выданне Slon.ru сцвярджае, што «Газеты.ру» няма ні ў адным з трох забаронных рэестраў Раскамнагляда.

Тлумачэнняў ад Раскамнагляда пакуль не паступала.

А 15-й gazeta.ru аднавіла працу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула