БЕЛ Ł РУС

Кучма патлумачыў, чаму давялося размаўляць з тэрарыстамі

26.06.2014 / 17:10

Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма лічыць мэтазгодным прыцягненне да перамоваў з боку «ДНР» і «ЛНР» тых жа асобаў, якія прысутнічалі на кансультацыях у рамках кантактнай групы Украіна-РФ-АБСЕ.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Адказваючы на пытанне журналістаў у чацвер у Кіеве, ці можна весці кансультацыі з тымі прадстаўнікамі «ДНР» і «ЛНР», якія да іх прыцягнутыя, Кучма сказаў: «А іншых людзей няма. Больш усё ж пад іх (кантролем) знаходзіцца Данбас».

У той жа час на пытанне, наколькі гэтыя людзі самастойныя ў сваіх рашэннях, і, магчыма, такія кансультацыі варта весці на больш высокім узроўні пры ўдзеле прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, Кучма адказаў:

«У мяне таксама такое бачанне. Я ўжо казаў, што без Пуціна праблему Данбаса не вырашыць, а тым больш бачыце паводзіны Еўрапейскага Саюза».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула