БЕЛ Ł РУС

Былая «ВІА Гра» Ева Бушміна знялася для амерыканскага глянцавага часопіса

27.06.2014 / 20:9

Украінская спявачка, былая «ВІА Гра», а цяпер — маладая мама, Ева Бушміна з’явілася на старонках амерыканскага глянцу.

Еву можна ўбачыць у новым нумары fashion-часопіса «Cliché». Здымкі з удзелам спявачкі назвалі «Everlasting light».

Бушміна пазіравала ў новых вобразах і, кажуць, яна мае намер заваяваць амерыканскую аўдыторыю. Пасля публікацыі артыстка быццам бы вырашыла і спяваць на англійскай мове з сольнымі выступамі.

Ураджэнка Луганскай вобласці, Бушмина была ў ліку самых яркіх выканаўцаў украінскай «Фабрыкі зорак-3» (2009 г.), дзе яе заўважыў і запрасіў у «ВІА Гра» Канстанцін Меладзе.

У верасні 2012 года Бушмина выйшла замуж за Дзмітрыя Ланавога, сына экс-міністра эканомікі Украіны. У чэрвені 2013 года Ева нарадзіла дачку Эдзіту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула