БЕЛ Ł РУС

У Сімферопалі спынілі кабельнае вяшчанне навінавых ўкраінскіх тэлеканалаў

29.06.2014 / 13:14

У Сімферопалі аператары кабельнага тэлебачання ў суботу спынілі трансляцыю шэрагу вядучых украінскіх тэлеканалаў.

У прыватнасці, спынена кабельнае вяшчанне тэлеканалаў «Інтэр», «1+1», «2+2», «5 канал», «ICTV», «Новы канал», «NEWS 24», «НТН», «РАДА». Замест іх уключаны расійскія тэлеканалы.

У той жа час у кабельных сетках Сімферопаля пакуль працягваецца вяшчанне ўкраінскіх забаўляльных, музычных і дзіцячых тэлеканалаў.

Як паведамлялася, у сакавіку, пасля анексіі Крыма, на паўвостраве было цалкам спынена эфірнае вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула