БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызначыў Ананіч міністрам інфармацыі, а Пальчыка — старшынём ВАКа

30.06.2014 / 13:34

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў: Ананіч Лілію Станіславаўну — міністрам інфармацыі; яна выконвала абавязкі міністра інфармацыі пасля вызвалення 4 чэрвеня ад пасады Алега Праляскоўскага.

Лукашэнка прызначыў Пальчыка Генадзя Уладзіміравіча — старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі;

Казакевіча Пятра Пятровіча - намеснікам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

Ермаловіча Андрэя Рыгоравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан;

Панамарова Аляксандра Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы;

Сцепуся Анатоля Аляксеевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы;

Шыха Віктара Адамавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Новай Зеландыі па сумяшчальніцтве;

Дурасаву Ілону Аляксандраўну - членам праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула