Германія вырвала перамогу ў Алжыра ў дадатковы час 2:1
Алжырцы дастойна супраціўляліся, але пад канец матча сталі прасядаць. А ў дадатковы час немцы дамінавалі ўжо цалкам, і алжырцаў ратаваў толькі непахісна-спакойны брамнік Раіс. Два галы (Шурле, 92; Азіл, 119) былі натуральным вынікам іх перавагі. Алжырцы закалацілі прыгожы суцяшальны мяч толькі на апошняй хвіліне (Джабу, 120).
Такім чынам, немцы выходзяць на французаў. Матч абяцае быць захапляльным.