БЕЛ Ł РУС

Пуцін сёння ляціць у Мінск адкрываць Музей Вялікай Айчыннай

2.07.2014 / 10:31

Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня прыме ўдзел у адкрыцці новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства прымеркавана да святкавання 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Чакаецца, што для ўдзелу ў цырымоніі ў Мінск прыбудзе прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Кіраўнікі дзяржаваў азнаёмяцца з экспазіцыямі залаў музея, пагутараць з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

У гэты ж дзень запланавана двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць шырокі спектр тэм двухбаковых адносін, інтэграцыйную тэматыку, а таксама абмяняюцца думкамі па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула