БЕЛ Ł РУС

Нахабны расіянін захапіў гатэльны нумар на балтыйскім курорце

2.07.2014 / 11:4

Nashaniva.com

Пра выпадак расказвае Delfi.lt

Саўлюс вырашыў адпачыць у Паланзе (Літва). Як распавёў мужчына, яго сям'я загадзя забраніравала нумар у адной з гасцініц. Аднак па прыездзе ў гатэлі сказалі, што трэба пачакаць, і сям'я адправілася гуляць.

Якое ж было здзіўленне Саўлюса, калі і пасля абеду адміністратар гатэля заявіла, што нумар яны не атрымаюць, бо ў ім … ужо жывуць.

«Калі пасля абеду мы вярнуліся, то вельмі здзівіліся даведаўшыся, што рэгістратура не можа выдзеліць нам нумар, бо ў ім ужо размясціўся расіянін,

якому зарэзерваваныя нумары не падышлі, бо ў іх было занадта горача, і ён запатрабаваў менавіта наш», — распавёў Саўлюс.

Ён адзначыў, што сям'я была ў паніцы, так як дзіця алергік, таму далёка не кожны нумар ім падыходзіць.

«Але на шчасце, усё завяршылася паспяхова.

Пасля кароткай размовы адміністрацыя гасцініцы прапанавала нам пасяліцца ў раскошных апартаментах наверсе без дадатковай аплаты. Адпачынак прайшоў добра, я быў вельмі рады гнуткасці адміністрацыі гасцініцы, аднак зноў гэта перажыць не хацеў бы», — сказаў на заканчэнне турыст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула