БЕЛ Ł РУС

Спікера вярхоўнага савета «ДНР» арыштавалі па падазрэнні ў датычнасці да гібелі журналіста «Першага канала»

4.07.2014 / 19:13

Nashaniva.com

Спікера вярхоўнага савета самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Уладзіміра Маковіча арыштавалі. Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на першага віцэ-прэм'ера «ДНР» Андрэя Пургіна.

Па словах віцэ-прэм'ера «ДНР», Маковіч «падазраецца ў дачыненні да сітуацыі, якая прывяла да гібелі расейскага журналіста, аператара Першага канала» Анатоля Кляна.

Маковіч арыштаваны да высвятлення ступені яго віны, паведаміў Пургін.

Клян загінуў у ноч на 30 чэрвеня падчас здымкі каля адной з вайсковых частак украінскай арміі. На наступны дзень пракуратура Данецкай вобласці ўзбудзіла па факце яго смерці крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае забойства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула