БЕЛ Ł РУС

Студэнты ў акупаваным Луганску запісалі песню «Украіна перадусім» ВІДЭА

7.07.2014 / 00:20

Nashaniva.com

Музыка і словы песні нарадзіліся ў студэнцкім інтэрнаце горада Луганска, захопленага баевікамі-расейцамі.

«Калі дваццаць разоў на дзень слухаеш гімн Расеі / СССР, немагчыма сядзець на месцы, не пратэстуючы. Вывешаны з акна ўкраінскі сцяг прымусіў імгненна зрэагаваць вахцёраў і ахоўнікаў. Знялі. Затое цяпер ахова ўжо захопленага аўтаматчыкамі інтэрната сцвярджае, што іх абараняюць.

Пытанне, ад каго? Мы слабыя, у нас шмат параненых і забітых у гэтай інфармацыйнай вайне. Украіна, пачуй свой Усход! Ставячы на нас крыж, вы здраджваеце тых, хто лічыць Украіну Радзімай!» — пішуць аўтары песні, размясціўшы яе на YouTube.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула