БЕЛ Ł РУС

У Калінкавічах сямігадовы хлопчык патануў на рыбе ў канаве

8.07.2014 / 10:21

Nashaniva.com

Выпадак здарыўся вечарам 7 ліпеня ў Калінкавічах у копанцы, па адрасе вул. Міра, 51, паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

Высветлілася, што сямігадовы хлопчык каля 18:30 пайшоў адзін на рыбу. Дый зваліўся ў копанку. Дзеці, які знаходзіліся пробач, паведамілі пра здарэнне бацьку.

Бацька прыбег да копанкі, выцягнуў сына з вады і спрабаваў яго рэанімаваць.

Работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі хлопчык быў дастаўлены ў Калінкавіцкую раённую бальніцу, дзе памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула