БЕЛ Ł РУС

Гендырэктар «Microsoft Украіна» будзе адказваць за рэформы Парашэнкі — СМІ

9.07.2014 / 11:53

Гендырэктар «Microsoft Украіна» Дзмітрый Шымкоў будзе прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта па пытаннях правядзення адміністрацыйных, сацыяльных і эканамічных рэформаў.

Пра гэта ZN.UA паведаміла крыніца ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Паводле інфармацыі крыніцы, першачарговая задача Шымкова на новай пасадзе — выпісаць структуру адміністрацыі прэзідэнта як максімальна эфектыўную і працаздольную.

Крыніца адзначыла, што паўнамоцтвы Шымкова будуць падобныя з паўнамоцтвамі намесніка кіраўніка АП Януковіча Ірыны Акімавай, аднак яго сфера дзейнасці будзе ахопліваць не толькі эканамічныя рэформы, але і больш шырокі спектр пытанняў.

Нагадаем, гендырэктар «Microsoft Украіна» стаў вядомы шырокай грамадскасці дзякуючы падтрымцы Еўрамайдану — у снежні мінулага года адзін з самых паспяховых топ-менеджараў краіны ўзяў адпачынак за свой кошт і далучыўся да масавых акцыяў пратэсту ў цэнтры Кіева.

У 2007 годзе Шымкоў заняў пасаду дырэктара па продажах у карпаратыўным сегменце кампаніі «Microsoft Украіна», а ў 2009 г. быў прызначаны генеральным дырэктарам прадстаўніцтва.

Шымкоў з'яўляецца членам «Young Presidents Organization» (YPO), членам праўлення «ACC Ukraine», уваходзіць у Раду «AIESEC» ва Украіне, у кіраўніцтве Дабрачыннага фонду Багдана Гаўрылішына.

Па версіі «Інвестгазеты» ў 2013 годзе заняў 10 месца ў рэйтынгу «100 лепшых топ-мэнэджараў Украіны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула