БЕЛ Ł РУС

БТ: Зробім усё магчымае, каб у фінале голас Навіцкага супадаў з карцінкай

9.07.2014 / 12:48

Зміцер Панкавец

Беларускі тэлекаментатар Уладзімір Навіцкі накіраваўся ў Бразілію, каб адпрацаваць вырашальныя гульні Мундыяля непасрэдна з месца падзеяў. Аднак гледачоў чакала пэўнае расчараванне. Падчас чвэрцьфінальнай гульні Германія – Францыя голас Навіцкага апярэджваў карцінку на некалькі секунд.

Не паспеў на экранах Хумельс забіць гол, як Уладзімір Мікалаевіч яго ўжо «праспойлерыў». У другім тайме сітуацыю змаглі выправіць, аднак за гэты час некаторыя заўзятары маглі перайсці на расійскія тэлеканалы ці ўвогуле выключыць гук.

Нешта падобнае здарылася і ўчора падчас гульні Бразілія – Германія. Праўда, не з такім катастрафічным спазненнем. Ці будзе такое паўтарацца і ў будучыні? Мы запыталіся пра гэта ў намесніка галоўнага рэдактара галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь-5» Аксану Маркоўскую.

«На жаль, гэта сапраўды мела месца. Спрабуем падчас трансляцыі і перад яе пачаткам рэгуляваць, гэта ўсё адбываецца ў ручным фармаце. Імкнемся выправіць недахопы хутка і аператыўна. Гэта наш першы падобны досвед, таму і з’ўляюцца такія накладкі. Да ўсяго мы маем не самую лепшую тэхніку».

Аксана Маркоўская кажа, што Уладзімір Навіцкі адпрацуе сёння другі паўфінальны матч, а таксама будзе каментаваць фінал. «Спадзяемся, што на гэты раз усё пройдзе найлепшым чынам».

{POLL#276}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула