У Смаргонскім раёне знайшлі труп чалавека, якога шукалі з 2007 года
Выпадак адбыўся ў в. Папялевічы Смаргонскага раёна, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.
У склепе нежылога дома знайшлі закапаныя ў зямлю парэшткі трупа жыхара в. Сідлярошчына Ашмянскага раёна 1930 г.н., (чго шукалі як без вестак зніклага з лютага 2007 года).
Устаноўлена, што яго 31 студзеня ў сваім доме ў сварцы абухом сякеры збілі жыхар в. Камяніца 1980 г.н. (ён затрыманы), і яго непрацуючы брат 1985 г.н., жыхар Дзяржынска (яго шукаюць).