БЕЛ Ł РУС

Гарэў 9-ы шпіталь у Мінску, пажар ліквідаваны

10.07.2014 / 17:38

Пажар у 4-м корпусе (у якім ідзе рэканструкцыя) 9-й бальніцы ў Мінску на вуліцы Сямашкі ліквідаваны, паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

«Інфармацыі аб пацярпелых няма, з 6-га паверха неэксплутаванага корпуса эвакуіраваныя восем рабочых», — распавёў Віталь Навіцкі.

У корпусе бальніцы адбылося ўзгаранне ўцяпляльніка. Паводле ўдакладненай інфармацыі, якую паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, узгаранне адбылося на другім паверсе на плошчы 40 кв. м.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула