БЕЛ Ł РУС

У Добрушы аўтамабіль «ГАЗ» сарваўся з моста і зваліўся на прыпаркаваны ўнізе трактар

12.07.2014 / 14:04

У Добрушы 11 ліпеня аўтамабіль «ГАЗ-2705» сарваўся з моста цераз раку Іпуць. 

Як паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 26-гадовы кіроўца з-за няправільна выбранай хуткасці не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, які зляцеў з моста і ўпаў на прыпаркаваны ўнізе трактар «ДТ-75», пасля чаго ўдарыўся аб жалезабетонную канструкцыю моста. 

Вадзіцель аўтамабіля атрымаў цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула