БЕЛ Ł РУС

Лідар баевікоў Гіркін-Стралкоў прызнаўся, што працаваў у ФСБ

12.07.2014 / 15:37

Адзін з лідараў баевікоў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігар Гіркін, вядомы як Стралкоў («Стралок»), заявіў, што раней працаваў у ФСБ. Ён звольніўся 31 сакавіка 2013 і пакінуў вайсковую частку ў званні палкоўніка ў запасе.

Пра гэта Гіркін заявіў журналістам, адказваючы на пытанне, ці адпавядае рэчаіснасці, што ён з'яўляецца палкоўнікам ГРУ.

Таксама Гіркін заявіў, што ён ваяваў у Прыднястроўі, 5 месяцаў ваяваў у сербскай Босніі, удзельнічаў у першай і другой чачэнскіх войнах «досыць доўгі час».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула