БЕЛ Ł РУС

Колькі мабільнікаў улезе ў адзін бампэр?

21.11.2007 / 11:54

Nashaniva.com

Мытнікі разгадваюць усё новыя фокусы беларускіх кантрабандыстаў.

На якiя толькi хiтрыкi не пускаюцца кантрабандысты, каб правезцi праз цераз свой тавар.

Як паведамiлi ў прэс‑цэнтры Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта, днямi ў пункце пропуску «Варшаўскi Мост» брэсцкiя памежнiкi пры аглядзе аўтамабiля «Фольксваген‑Пасат» знайшлi тайнiк. Наш суайчыннiк умудрыўся схаваць у заднiм бамперы машыны 78 мабiльных тэлефонаў, якiя набыў у Польшчы.

У гэтым жа пункце пропуску пры аглядзе мiкрааўтобуса «Фольксваген‑Транспарцёр» памежнiкi выявiлi цэлы мясны склад на колах. Гаспадар аўтамабiля схаваў у розных патаемных месцах транспартнага сродку больш за 2 тоны мясных вырабаў польскай вытворчасцi.

Мiкола Дзябёла, «Звязда»

Фота photo.bymedia.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула