БЕЛ Ł РУС

Меркель выступіла за прамыя перамовы Кіева з сепаратыстамі ў фармаце відэаканферэнцыі

14.07.2014 / 15:26

Канцлер Германіі Ангела Меркель лічыць, што ўкраінская ўлада павінна як мага хутчэй прыступіць да перамоваў з тэрарыстамі, якія дзейнічаюць на ўсходзе Украіны.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада Германіі па выніках сустрэчы Меркель з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у бразільскім Рыа-дэ-Жанейра.

«Абодва сышліся ў меркаванні, што як мага хутчэй павінны быць праведзеныя прамыя перамовы паміж украінскім урадам і сепаратыстамі ў фармаце відэаканферэнцыі», — сказана ў паведамленні.

У нямецкім урадзе ўдакладнілі, што мэтай такіх перамоваў павінна стаць двухбаковае спыненне агню.

Важнай умовай для гэтага, падкрэсліваецца ў паведамленні, павінен стаць дзейсны кантроль над ўкраіна-расійскай мяжой і ўзаемны абмен палоннымі.

«Для гэтага Расія павінна прымяніць свае магчымасці ўплыву», — удакладняе прэс-служба нямецкага ўрада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула