БЕЛ Ł РУС

Мэр Данецка пакінуў горад з-за пагроз баевікоў ВІДЭА

14.07.2014 / 16:38

Мэр Данецка Аляксандр Лук'янчанка выступіў са зваротам, у якім заявіў, што пакінуў горад у сувязі з прамымі пагрозамі жыцця.

Па словах Лук'янчанкі, яму паступіў ультыматум ад баевікоў «ДНР» — займацца забеспячэннем ваенных патрэбаў тэрарыстаў. У выпадку адмовы — фізічная ліквідацыя.

Лук'янчанка падкрэсліў, што мірныя ініцыятывы не цікавяць прадстаўнікоў «ДНР».

Мэр Данецка заявіў, што не прымае гэты ультыматум, аднак застаецца прыхільнікам мірных перамоў.

Лук'янчанка паведаміў, што знаходзіцца ў Кіеве і будзе працягваць адстойваць інтарэсы данчан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула