БЕЛ Ł РУС

У Луганску аб'яўлена трохдзённая жалоба

15.07.2014 / 11:35

У Луганску 15, 16 і 17 ліпеня абвешчаныя днямі жалобы ў сувязі са шматлікімі загінулымі сярод мірнага насельніцтва ў баях тэрарыстаў і змагароў з тэрарыстамі.

Такое рашэнне прыняў мэр горада Сяргей Краўчанка, паведамляе сайт гарсавета Луганска.

«Апошнія дні сталі чорнымі старонкамі ў жыцці нашага горада. Гора і смутак прыйшлі ў наш агульны дом Луганск. У выніку ўзброеных сутыкненняў мы губляем самае дарагое, што ў нас ёсць, — жыццё ні ў чым не вінаватых луганчан, якія падчас абстрэлаў знаходзіліся не на лініі фронту, а ў жылых масівах», — звярнуўся мэр да гараджан.

«Толькі за апошнія тры дні загінула 17 мірных жыхароў, 73 чалавекі атрымалі аскепкавыя і агнястрэльныя раненні», — заявіў ён.

У сувязі з трагічнымі падзеямі Краўчанка абвясціў 15, 16 і 17 ліпеня днямі жалобы ў Луганску.

«Выказваю свае спачуванні родным і блізкім загінулых. Вечная памяць. У гэтыя цяжкія дні ўсё луганчане ў скрусе разам з вамі», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула