БЕЛ Ł РУС

Коваль: Па ўкраінскіх вайскоўцах у Зеленаполлі хутчэй за ўсё стралялі з расійскай СЗА «Тарнада»

15.07.2014 / 11:47

Намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Міхаіл Коваль пацвердзіў, што пад Зеленаполлем тэрарысты абстрэльвалі ўкраінскіх байцоў з расійскіх сістэм залпавага агню «Тарнада».

Пра гэта ён сказаў у жывым эфіры «Свабоды слова» на ICTV у панядзелак, 14 ліпеня.

«Па нядаўніх падзеях у раёне Зеленаполля. Мы, ваенныя эксперты, выразна бачым, што стралялі не з ўстаноўкі «Град». А стралялі хутчэй з ўстаноўкі «Тарнада», прынятай ва ўзброеных сілах Расіі ў 2010 годзе. Таму што ўсе знішчэнні нашай тэхнікі, усё тыя моманты, якія мы бачым на здымках, падказваюць, што гэта менавіта тыя рэактыўныя снарады, якія прымяняюцца менавіта гэтай сістэмай», — сказаў Коваль.

Нагадаем, што пра абстрэл з «Тарнада» пад Зеленаполлем 13 ліпеня паведаміў журналіст тэлеканала «Інтэр» Раман Бачкала.

Паводле яго слоў, калі «Град» можа весці агонь на адлегласці 20 км, то «Тарнада» — на адлегласці 90 км. Гэта можа значыць, што з сістэм «Тарнада» стралялі з тэрыторыі РФ. У выніку абстрэлу пад Зеленаполлем загінулі 19 украінскіх вайскоўцаў, дакладная колькасць параненых пакуль не вядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула