БЕЛ Ł РУС

Аварыя ў маскоўскім метро мае тэхнагенны характар

15.07.2014 / 13:2

Nashaniva.com

Пра гэта заявілі ў праваахоўных органах Масквы, перадае ІТАР-ТАСС.

Прычынай аварыі на Арбацка-Пакроўскай лініі маскоўскага метро магло стаць механічнае пашкоджанне вузла мацавання колавай каляскі з вагонам цягніка.

«Інфармацыя аб выбуху, які нібыта адбыўся ў метро на перагоне паміж станцыямі «Славянскі бульвар» і «Парк Перамогі», не мае ніякіх падстаў. Гэтая аварыя носіць тэхнагенны характар», — сцвярджае крыніца ў праваахоўных органах.

Першапачаткова ў якасці асноўнай версіі прычын інцыдэнту МНС разглядала падскок напружання. Аднак ААТ «Маскоўская аб'яднаная электрасеткавыя кампанія» (МОЭСК) заяўляе, што ніякіх праблем з перападамі напружання перад аварыяй у маскоўскім метро не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула